Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

Ты забыць сваю мову не мусіш,
Каб агеньчык яе не ачах.
Пазнаюць нас, што мы з Беларусі,
Па гаворцы, па нашых вачах.
(«Твая мова» П. Прыходзька)
Родная мова з’яўляецца духоўнай каштоўнасцю кожнага народа. Наша мова — адна з найбольш мілагучных моў свету. Трапная і сакавітая, яна заўсёды была прадметам гонару беларускага народа. Міжнародны дзень роднай мовы вучні 3"В"; класа адзначылі наведваннем Брэсцкай абластной бібліятэкі імя М.Горкага. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з кнігай Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам…» Кніга знаёміць з жыццём нашых продкаў, распавядае, чым займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся нашы бабулі і дзядулі, якую спадчыну пакінулі сваім нашчадкам. Дзеці з захапленнем адказалі на пытанні, якія падрыхтаваў для іх аўтар, дапоўнілі размову прыкладамі з жыцця сваіх сталых блізкіх. Дыялог атрымаўся карысны і пазнавальны. А вялікае мноства разнастайных кніг і часопісаў, размяркаваных па жанрах і аўтарах, утульныя і ціхія залы, добразычлівасць супрацоўнікаў і запрашэнне ў чытачы знайшлі шчыры водгук навучэнцаў!